Паўнамоцтвы Беларускага інавацыйнага фонду пашырацца

16 июня 2016

Паводле ўказу Прэзідэнта, ён атрымлівае статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры. Максімальны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі, вылучанымі Белінфондам арганізацыям на фінансаванне інавацыйных праектаў, павялічваецца з пяці да сямі гадоў. Гэта дазволіць паменшыць крэдытную нагрузку і павялічыць аб'ём сродкаў, якія накіроўваюцца на выпуск распрацаванай прадукцыі.