Пад Мінскам пабудуюць кластар па развіцці медыцынскіх прыбораў

28 апреля 2016

Гэта адзін з праектаў у рамках праграмы інавацыйнага развіцця на найбліжэйшую пяцігодку, якая зараз знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Да 2020 года плануюць асвоіць 160 трыльёнаў рублёў, пры гэтым бюджэтных сродкаў не больш чым 8%. У праграме стаўка на развіццё інавацыйных праектаў пятага і шостага тэхналагічных укладаў (гэта тэхналогіі з прыстаўкай нана-). Галоўная мэта - забяспечыць якасны рост і павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі. Сярод прыярытэтных напрамкаў - прыборабудаванне і робататэхніка.

Выкананне дзяржпраграмы павінна павялічыць долю экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту да 33% і забяспечыць каля 9 тысяч новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў.