Аграрыі Дзяржынскага раёна актыўна ўбіраюць збожжа

5 августа 2020
Да жніва паспелі амаль ўсе сельскагаспадарчыя культуры. Напрыклад, у гаспадарцы "Маяк-78", што пад Дзяржынскам,  робяць акцэнт на вырошчванне пшаніцы. Штогод засяваюць звыш тысячы гектараў. Сарты беларускай селекцыі. Дарэчы, менавіта залатое зерне самае запатрабаванае сярод прадпрыемстваў краіны. Зараз на гэтых палях актыўная праца. Жніво ў гаспадарцы плануюць завяршыць на працягу дзесяці дзён.

Каб праца была максімальна аператыўнай, механікі пастаянна сочаць за станам тэхнікі. Пры неабходнасці рамонтную станцыю разварочваюць адразу ля палёў.