Амаль палову бульбы ў Магілёўскай вобласці вырасцілі менавіта ў гэтай фермерскай гаспадарцы

29 августа 2023

У Беларусі ўборачная кампанія ў актыўнай стадыі. Большасць гаспадарак справілася са збожжавымі каласавымі. Прыйшоў час нарыхтоўкі гародніны. Сёлета аграрыі разлічваюць на высокі ўраджай бульбы - другога для беларусаў хлеба. У палях задзейнічана ўся тэхніка. Пакуль дазваляе надвор'е, механізатары не змяншаюць тэмпаў. Андрэй Ястрабаў вывучыў сітуацыю на месцах.