Па Мінскай вобласці працуе больш за тысячу прэс-падборшчыкаў

5 августа 2019

Як толькі палі вызваляюцца ад збожжавых, зямлю рыхтуюць пад наступную сяўбу азімых культур. Сёння па ўсёй Мінскай вобласці працуе больш за тысячу прэс-падборшчыкаў. Салому з палёў адвозяць на малочна-таварныя фермы і іншыя сельгасаб'екты. Яе таксама могуць выкарыстоўваць і для энергетыкі - як від паліва. Дарэчы, уборка саломы для механізатараў таксама добрая магчымасць зарабіць. У гаспадарцы "Гастэлаўскае", напрыклад, за 300 рулонаў за дзень можна атрымаць 90 рублёў.

Адзін з галоўных пастаўшчыкоў харчовай пшаніцы для сталічнага камбіната хлебапрадуктаў - гаспадарка "Гастэлаўскае" Мінскага раёна. Ураджайнасць збожжавых тут больш як 80 цэнтнераў з гектара.

Значная частка ўраджаю паступае і на камбінаты хлебапрадуктаў Мінскай вобласці. У Барысаве наладзілі і вытворчасць новага віду прадукцыі для жывёлагадоўлі, гэта прэміксы - своеасаблівыя вітаміны для камбікорму.