Па выніках паўгоддзя ВУП Беларусі можа павялічыцца больш як на 4 %

5 мая 2018

Гадавы прагноз - 3,5. Як заяўляе Мінэканомікі, лакаматывамі сёння з'яўляюцца такія віды дзейнасці, як машынабудаванне, харчовая і лёгкая прамысловасць, што прывядзе да росту эканамічнага развіцця ў цэлым. Але ў наступнай пяцігодцы, упэўнены міністр Уладзімір Зіноўскі, неабходна, каб сярэднегадавыя тэмпы росту былі ўжо на ўзроўні 7-8 %. Гэта арыенцір для ўсіх міністэрстваў і рэгіёнаў. У аснову ставіцца пошук інвестараў. Зараз у распрацоўцы больш за паўтары тысячы праектаў.

Сферы, якія цікавыя нашым партнёрам, - IT-сектар, робататэхніка, біятэхналогіі і медыцына.