Пляцоўкай для дыялогу стала швейнае прадпрыемства Віцебска

16 февраля 2016

Эфектыўнае супрацоўніцтва беларускіх кампаній лёгкай прамысловасці і прадстаўнікоў малога бізнесу абмеркавалі ў Віцебску. Пляцоўкай для адкрытага дыялогу стала швейнае прадпрыемства паўночнай сталіцы Беларусі. Штогод тут распрацоўваюць новыя калекцыі для школьнікаў, а таксама мужчынскае і жаночае адзенне. Са шматлікімі ІП фабрыка супрацоўнічае ўжо з мінулага года. Ёсць прапановы і для новых партнёраў.

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў адзначылі, што гатовыя адшываць адзенне невялікімі партыямі з улікам усіх пажаданняў бізнесу. А таксама працаваць пад заказ.