Першы мільён тон збожжа ў Мінскай вобласці

11 августа 2017

Ёсць першы мільён тон збожжа! Сёння днём Мінская вобласць перасягнула сімвалічную мяжу па намалоце. Ушаноўванне лепшых камбайнераў арганізавалі ў полі ў Слуцкім раёне - ён першым у рэгіёне і другім у краіне намалаціў 100 тысяч тон.

Такім чынам, сярод 22 раёнаў лідарства ўтрымлівае Слуцкі раён. Няшмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага раёна - у іх 86 тысяч. У Капыльскім раёне аграрыі ўжо намалацілі звыш 83 тысяч тон збожжа.

Цяпер да ўраджайнасці. Тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіжскі раён – звыш 61 цэнтнера з гектара. У тройцы лідараў – Дзяржынскі раён, тут 55,7 цэнтнера з гектара, і Мінскі – больш за 50. У сярэднім па вобласці з гектара атрымліваюць 37,5 цэнтнера.