Першая нафта атрымана на новым радовішчы "Вугальскае" ў Рэчыцкім раёне

4 января 2017

Вуглевадароды тут залягаюць на глыбіні амаль 5 тысяч метраў і належаць да цяжкадаступных, аднак станоўчым фактарам для распрацоўкі стаў анамальна высокі пластавы ціск - дзякуючы гэтаму не патрабуецца дадатковых механізаваных метадаў здабычы. Агульныя запасы радовішча ацэньваюцца прыкладна на 1 млн 700 тысяч тон.  Аб'ёмы запасаў стануць вядомыя, калі будзе прабурана яшчэ адна свідравіна. Спецыялісты адзначаюць, што знойдзеная нафта адрозніваецца высокай якасцю.

Барыс Дубінін, намеснік дырэктара БелНІПІнафта па "Беларуснафта": "Нафта, нягледзячы на глыбіні, лёгкая, добра пахне. На мой погляд, можна запраўляць у аўтамабіль. Складанасцю з'яўляюцца вялікія глыбіні, усё-такі мы працуем на драбнейшых аб'ектах, і вынікі гэтыя абнадзейваюць, што ў найбліжэйшай перспектыве будуць адкрытыя такія аб'екты".

Сяргей Стэльмашак, начальнік нафтагазаздабыўнога ўпраўлення "Рэчыцанафта"  па "Беларуснафце": "Зараз здабыча вядзецца штодня, з дэбітам сутачным, каля 40 тон за суткі, бязводнай нафты. Яна належыць да лёгкіх, і адпаведна з яе пры перапрацоўцы на НПЗ маюцца больш высокія выхады па лёгкіх нафтапрадуктах".

За апошнія чатыры гады беларускія нафтавікі стабілізавалі здабычу нафты на ўзроўні 1 мільён 645 тысяч тон за год. Сёлета, дзякуючы ў тым ліку і адкрыццю новага радовішча, гэты паказчык вырасце амаль на 5 тысяч тон.