Перспектывы сумесных праектаў Беларусі і Аджарыі абмяркоўвалі ў Саўміне

20 ноября 2015

Так, у 2018 годзе ўзаемны тавараабарот плануюць павялічыць да 200 мільёнаў долараў. Зараз ён утрая ніжэйшы. Абмяркоўвалі бакі і вытворчую кааперацыю і ўзаемныя пастаўкі прадукцыі. Прэм'ер-міністр Беларусі назваў гэты візіт працягам дыялогу, пачатага прэзідэнтамі дзвюх краін вясной. Андрэй Кабякоў лічыць актуальным супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы, праектаванні, узвядзенні і здачы гатовых аб'ектаў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы гатовыя са свайго боку вам прапанаваць нашы магчымасці па пастаўцы ў Аджарыю шырокага спектру пасажырскай, камунальнай, дарожна-будаўнічай тэхнікі. Гэта ўсё ў нас ёсць добрага, высокага ўзроўню. Звярніце ўвагу на тое, што Мінскі аўтамабільны завод выйшаў на вытворчасць аўтобусаў на газаматорным паліве. Я думаю, гэта будзе актуальна для курортнага месца, высокі экалагічны клас".

Прадстаўнікі грузінскіх и беларускіх кампаній прынялі ўдзел у бізнес-форуме "Мінск-Батумі". Гаварылі пра карпаратыўныя адносіны, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, выкарыстанне пляцовак адной краіны для прасоўвання тавараў і паслуг другой.

Арчыл Хабадзэ, Старшыня ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя, Грузія: "На форуме мы прадставілі свае інвестыцыйныя магчымасці і гаварылі пра бізнес-клімат у Грузіі. Мы чакаем актыўнасці ад дзелавых колаў. Як прыклад добрага супрацоўніцтва, падпісанае нядаўна пагадненне аб пастаўках тытуню ў Беларусь амаль на 2 з паловай мільёны долараў. Абмяркоўваем і пастаўкі ў вялікіх аб'ёмах грузінскіх цытрусавых у Беларусь".