Перамовы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гагдлёвую арганізацыю ідуць па плане

16 октября 2019
Да канца месяца Беларусь правядзе серыю кансультацый з ЗША аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Перамовы па далучэнні да СГА ідуць згодна з графікам. На двухбаковым трэку Беларусі яшчэ трэба падпісаць пагадненні з ключавымі гульцамі гандлёвага клуба, у тым ліку ЗША і Еўрапейскім саюзам. У цэлым гэта не больш як 5-6 краін, удакладнілі ў беларускім МЗС. 

Андрэй Еўдачэнка, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "У снежні ў Жэневе адбудзецца апошні сёлета раўнд сістэмных перамоў з удзелам усіх зацікаўленых членаў рабочай групы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Да гэтага беларускі бок правядзе пасяджэнне міжведамаснай камісіі па ўступленні ў СГА і нараду ў прэм'ер-міністра, каб узгадніць канчатковыя пазіцыі да гэтых перамоў".

Беларусь плануе завяршыць далучэнне да СГА ў чэрвені будучага года. Актыўны перагаворны працэс з краінамі - удзельнікамі Сусветнага гандлёвага клуба наша краіна вядзе з 2016 года.