Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю маюць шматгадовую гісторыю

10 июля 2013

Хоць Беларусь і Кітай тэрытарыяльна знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, адносіны паміж краінамі маюць шматгадовую гісторыю. Шырокае кола агульных інтарэсаў у палітычнай і эканамічнай галінах ужо даўно вывела ўзровень узаемадзеяння ў сферу стратэгічнага партнёрства. Кіраўнікі Беларусі і Кітая сустракаліся неаднаразова падчас візітаў беларускага Прэзідэнта ў Кітай. А ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін (тады ў якасці намесніка Старшыні КНР) абмяркоўвалі планы і сумесныя праекты ўжо ў Мінску. Ад сустрэч, што маюць адбыцца на вышэйшым узроўні, эксперты і дыпламаты чакаюць працягу дыялогу.


Адзін з кірункаў - гандаль. Сёння ў Мінску прэзентавалі найбуйнейшую выставачную пляцоўку Кітая - Гуанчжоўскі кірмаш. Ён праходзіць двойчы на год і збірае больш як 200 000 бізнесменаў з краін Азіі, Еўропы і ЗША. Беларускіх вытворцаў таксама запрасілі ўзяць удзел у кірмашы і прэзентаваць у найбуйнейшым выставачным цэнтры Кітая тавары з маркай Зроблена Беларусі.