Адкрыць сваю справу на сяле або ў маленькім горадзе стане прасцей

22 сентября 2017

Прэферэнцыі дае Указ "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання".

Сёння гэты дакумент падпісаў Прэзідэнт. Ільготы размеркавалі па прынцыпе: чым меншая тэрыторыя, тым іх больш.

Так, у вёсках з насельніцтвам да 2 тысяч чалавек гандаль, сфера паслуг і грамадскае харчаванне будуць працаваць без усялякіх падаткаў за адзіны збор - адну базавую за месяц.

У малых гарадах да 10 тысяч насельніцтва індывідуальным прадпрымальнікам на такіх жа ўмовах дазволяць адкрыць майстэрні і кафэ, але не магазіны.

Да юрасоб падыходы некалькі іншыя. Бізнес вызваляюць ад ПДВ, падатку на нерухомасць, зямельнага і арэнды за зямлю. У казну плаціць будуць толькі падатак на прыбытак - 6 %.

Юрасобам і ІП указам дазваляецца купляць нерухомасць без аўкцыёну па рыначным кошце, прадаваць алкаголь у сельскіх магазінах плошчай да 50 квадратных метраў і ў аўтакрамах, узгадніўшы асартымент з мясцовай уладай.