16 октября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў цёплай паветранай масе. Ападкаў па краіне не адзначалася. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

У народным календары заўтра Ерафееў дзень. Звычайна з гэтага дня ўсталёўваецца халоднае надвор’е. Казалi: з Ерафея нават i зiма шубу апранае. І прыкмячалі: нізкія цёмныя аблокі прадказваюць холад, а, магчыма, і снегапад. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 17 кастрычніка: самая халодная ноч была ў Горках ў 1941 годзе - 12 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Брагіне ў 2018 - тэрмометры паказалі больш за 23,5 градуса цяпла.