Ад супрацоўніцтва ў культурнай сферы да стварэння сумесных вытворчасцяў

24 июня 2013

Мінская вобласць сёння прэзентавала інвестыцыйную прывабнасць бізнес-партнёрам з кітайскай правінцыі Гуандун. Эканамічны форум сабраў прадстаўнікоў дзелавых колаў рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Бакі выявілі ўзаемную цікавасць да стварэння вытворчасцяў на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка. Гуандун - адна з эканамічна развітых правінцый Кітая - мае ў сябе 3 падобныя індустрыяльныя паркі і гатовая дзяліцца вопытам з беларусамі.


Лян Гуйсюань, кіраўнік дэлегацыі правінцыі Гуандун Кітайскай Народнай Рэспублікі: Падчас гэтага візіту мы хочам бліжэй пазнаёміцца з эканамічным патэнцыялам Беларусі, у прыватнасці, Мінскай вобласці. Па выніках папярэдніх сустрэч мы падпісалі пагадненне аб усталяванні дружалюбных адносін паміж рэгіёнамі. Зараз хочам больш цесна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы. Асабліва нас цікавяць перспектывы Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка.


Сёння Кітай уваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Мінскай вобласці. За чатыры месяцы года знешнегандлёвы абарот склаў амаль 300 мільёнаў долараў, што ўдвая больш за леташні паказчык.