Агульны каравай на сёння важыць 1 мільён 283 тысячы тон

8 августа 2019

Надвор'е ўносіць свае карэктывы і ў ход уборачнай кампаніі. Тэмпы крыху знізіліся, але гэта не перашкаджае аграрыям Мінскай вобласці ўтрымліваць лідарства па  ўборцы збожжавых. Агульны каравай на сёння важыць 1 мільён 283 тысячы тон! Убрана больш як 73 працэнты плошчаў. Найбольшы  намалот  на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў  самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім -  128 тысяч тон. На другім месцы  хлебаробы  Слуцкага. На іх  рахунку  106 тысяч. Бронзу за намалот  утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі  102 тысячы тон збожжа.

Што датычыцца  ўраджайнасці,  лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Дзяржынскі - тут 49 і  Клецкі раён  - 48 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці  35 цэнтнераў з гектара.