Рубрыка Матчбол

6 октября 2014
Барысаў-Арэну на мінулым тыдні экзаменавалі групавыя раўнды адразу двух футбольных еўракубкаў. БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў прымаў іспанскі Атлетык, сталічнае Дынама ў Лізе Еўропы італьянскую Фіярэнтыну. Аднак хатнія сцены дапамаглі толькі жоўта-сінім. Хакейнае мінскае Дынама ў апошніх гульнях таксама застаецца без перамог. Чым тлумачаць настаўнікі каманд няўдалую ігру адных і поспех другіх - адказы у рубрыцы Матчбол.

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

У аўторак Барысаў-Арэна стала сведкам дэбютнай перамогі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў гэтага сезона. 2:1 беларускі клуб перайграў іспанскі Атлетык. Аншлаг на трыбунах і стаўка на абарону - менавіта гэтыя факты, па словах галоўнага трэнера жоўта-сініх, і вырашылі зыход супрацьстаяння.

Ужо ў пачатку матчу гаспадары завалодалі ініцыятывай, і як вынік Дзяніс Палякоў пасля падачы вуглавога, на 20-й хвіліне лік адкрыў. Напрыканцы першага тайма Аляксандр Карніцкі перавагу БАТЭ зрабіў больш упэўненай 2:0. Аднак госці адразу адзначыліся, чаго не здолелі зрабіць у другой палове гульні. 2:1 - 10 тысяч 800 гледачоў сталі сведкамі трыумфа чэмпіёна непасрэдна на Барысаў-Арэне, і яшчэ мільёны ля тэлеэкранаў.

Дзякуючы перамозе, БАТЭ падняўся на другое месца ў групе, 21 кастрычніка барысаўчане згуляюць супраць данецкага Шахцёра.

А вось мінскае Дынама ў Лізе Еўропы і ў другім матчы не здолела перамагчы: зноў паражэнне і зноў разгромнае: 3:0 на гэты раз вікторыю святкуе Фіярэнтына. Недастатковая агрэсіўнасць гульцоў, на думку галоўнага трэнера бела-блакітных, - асноўная прычына няўдачы яго каманды. Чакаем сустрэчы супраць французскага Генгама.

Хакейнае сталічнае Дынама на мінулым тыдні, на жаль таксама не парадавала: у выязной серыі два апошнія паядынкі атрымаліся няўдалымі, пройгрыш ЦСКА і Словану, ўласна як і хатні матч, супраць фінскага Ёкерыта, пры аншлагу на Мінск-Арэне.

15 тысяч гледачоў сталі сведкамі 5 закінутых шайб, на жаль, тры з іх ужо ў першым перыядзе апынуліся за спіной галкіпера зуброў Дзмітрыя Мільчакова. Адсюль, лагічна, 3:2 перамога гасцей.

У турнірнай табліцы заходняй канференцыі Дынама пакуль на 8 месцы, у плей-оф выходзяць 8 каманд: пасля 12 паядынкаў гаварыць аб тым, што каманды не трапяць у накаўт-раўнд нельга: наперадзе яшчэ 40 матчаў, таму зараз час падтрымліваць зуброў - хакей яны паказваюць відовішчны.

На гэтым тыдні ўся ўвага нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе: у чацвер каманда Георгія Кандрацьева ў рамках еўракваліфікацыі на Барысаў-Арэне згуляе супраць Украіны, у надзелю сапернік - зборная Славакіі. У суботу падтрымліваем сталічных Цмокаў у баскетбольнай лізе ВТБ, а ўжо праз паўгадзіны хакеістаў мінскага Дынама: у Рызе зубры згуляюць супраць сваіх аднаклубнікаў. Любіце спорт і яшчэ ўбачымся!