Новы завод "Белгіпс" у Гатаве адкрыюць восенню

15 июня 2018

Будоўлю ў Мінскім раёне сёння наведаў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Новае прадпрыемства будзе выпускаць будматэрыялы. Яны замесцяць імпартныя аналагі - гіпсакартон і сухія будаўнічыя сумесі. Паўгода - і ў Гатаве дадуць старт вытворчасці, удакладніў віцэ-прэм'ер. Урад задаволены ходам прац на пляцоўцы новай вытворчасці. У праекце расійскія і нямецкія інвестыцыі. У партнёраў за плячамі вялікі досвед працы ў сферы вытворчасці будматэрыялаў. Кабмін не сумняваецца, што абавязацельствы па запуску завода будуць выкананыя ў тэрмін.

Старт вялікай будоўлі пад Мінскам давалі ў канцы 2015-га. Аб'ём інвестыцый ужо ацэньваецца ў 60 мільёнаў еўра. Чакаецца, што ўкладзеныя сродкі акупяцца на працягу 15 гадоў.