У Нью-Ёрку прайшлі жалобныя цырымоніі ў сувязі з гадавінай тэрактаў 11 верасня 2001 года

12 сентября 2019

Іх правялі на месцы, дзе калісьці ўзвышаліся вежы-двайняты Сусветнага гандлёвага цэнтра, а зараз - басейны, якія сімвалізуюць слёзы амерыканцаў. На заходзе сонца  ўключылі 88 магутных пражэктараў. Звернутыя да неба слупы святла, нібыта вежы, будуць стаяць над горадам давідна. У той страшнай трагедыі загінулі амаль тры  тысячы чалавек. Адзін з самалётаў, якім кіравалі тэрарысты з групоўкі "Аль-Кайда", урэзаўся ў заходняе крыло будынка мінабароны ў Вашынгтоне. Чацвёрты  сагнаны лайнер разбіўся ў штаце Пенсільванія.