Новы фармат бізнес-пляцовак у Беларусі

21 июня 2013
Сёння Гандлёва-прамысловая палата арганізоўвае сустрэчу супрацоўнікаў эканамічных служб дыпмісій, якія акрэдытаваныя ў нашай краіне, з прадстаўнікамі беларускіх кампаній. Яны прэзентуюць сваю прадукцыю. Такі міні-форум актывізуе папулярызацыю айчыннага экспарту, у тым ліку і ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў 49-ці пасольстваў і кіраўніцтва беларускага МЗС.