Новыя падыходы для малога бізнесу

29 мая 2015

Новыя падыходы да ацэнкі ўласнасці, арэнднай платы і падаткаабкладання для малога бізнесу. Абноўлены праект дырэктывы "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці" публічна абмяркоўвалі тры тыдні на сайце Мінэканомікі. Дырэктыва закліканая працягнуць лібералізацыю гаспадарчай дзейнасці і палепшыць умовы вядзення бізнесу. У абноўленым дакуменце з'явіліся новыя моманты, частку з іх прапанавала дзелавая супольнасць.

Падрабязнасці пра новую рэдакцыю чацвёртай дырэктывы глядзіце ў праграме "Галоўны эфір" у гэтую нядзелю, 31 мая.