#БеларусьБезCOVID. Ідзе збор сродкаў на куплю абсталявання і сродкаў абароны для беларускіх медыкаў

3 апреля 2020
Гэтымі хвілінамі даюць дабрачынны анлайн-канцэрт. Маштабны 8-гадзінны марафон ад беларускіх артыстаў у падтрымку медпрацаўнікоў. Больш як 2 дзясяткі спевакоў і медыйных асоб вяшчаюць у жывым гуку з буйной гуказапісвальнай студыі Мінска. Свае хіты ўжо праспявалі "Песняры". Наперадзе - лаўрэаты "Славянскага базару" і фіналісты нацадбораў на "Еўрабачанне". Акрамя песень - інтэрв'ю з урачамі і эпідэміёлагамі 3 гарадской клінічнай бальніцы сталіцы. Для яе персаналу ідзе збор грошай на куплю неабходнага абсталявання і сродкаў абароны. Стрым можна знайсці на YouTube-канале прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Або ж у пошукавіку платформы набіраем "Марафон у падтрымку медыкаў". Ён праходзіць пад агульным хештэгам #БеларусьБезCOVID.