Новасібірск, Іркуцк, Екацерынбург прымалі дэлегацыю беларускага ўрада: вынік перамоў - кантракты амаль на 25 млн долараў

30 апреля 2023

Звернемся да тэмы стварэння. Стварэнне Саюзнай дзяржавы. Новасібірск, Іркуцк, Екацерынбург. Нашы інтарэсы на Урале і за Уралам. Там, дзе пачынаецца Сібір.

На тыдні ў гэтых расійскіх рэгіёнах прымалі дэлегацыю беларускага ўрада. Вынік перамоў - кантракты амаль на 25 млн долараў у беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання і ліфтавага абсталявання. І гэта толькі пачатак. 

У ліпені Екацерынбург збірае лепшых вытворцаў Беларусі і Расіі на міжнародную выставу "Інапрам". 120 нашых прадпрыемстваў ужо падалі заяўкі на ўдзел. А беларускую тэхніку ва Усходняй Сібіры ведаюць.

Тут у нас і Гандлёвы дом МТЗ, і тралейбусы МАЗ на гарадскіх маршрутах, і штогадовы кірмаш ад тэкстылю да прадуктаў харчавання.

Святлана Лук'янюк з падрабязнасцямі.