Навінкі для камунальнай сферы ад Мінскага аўтазавода

21 сентября 2018

Навінкі для камунальнай сферы. Дзякуючы кампактным габарытам універсальная камунальная машына прыбірае вуліцы ад смецця, а зімой ад снегу ў цяжкадаступных месцах. Мадэль ужо праходзіць выпрабаванні.

Мінскі аўтазавод сумесна з навукоўцамі плануе стварыць і грузавы камунальны электратранспарт. Яшчэ адзін трэнд - тэхніка на газаматорным паліве.

Генадзь Свідзерскі, першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі:

"Мінскі аўтазавод паспяхова рэалізуе праграму стварэння машын на газаматорным паліве. Гэта той кірунак, які не толькі дае больш чыстае паветра ў нашых гарадах, але і дае больш эканамічныя магчымасці выкарыстання паліва, якое ёсць у нашай Саюзнай дзяржаве. МАЗ пачаў таксама сумесна з Акадэміяй навук распрацоўку электратранспарту камунальнага ўжывання".

А 28 верасня машынабудаўнікі ўсёй краіны збяруцца ў Жодзіне адзначыць і сваё прафесійнае свята, і 70-годдзе БелАЗа.