Нафтавы баланс Беларусі і Расіі на будучы год можа быць падпісаны на найбліжэйшым пасяджэнні саюзнага Савета Міністраў

25 июля 2013
Пра гэта сёння ў беларускім урадзе паведаміў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Ёсць два бакі пытання, - адзначыў Рыгор Рапота, - фармальная - прыняцце балансу і фактычная - пастаўкі нафты.

На сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам дзяржсакратар таксама абмеркаваў пытанне ўзгаднення прамысловай палітыкі Беларусі і Расіі.

Дата правядзення саюзнага Савета Міністраў стане вядомая ў пачатку восені. У трэцім квартале аб'ём паставак нафты з Расіі на беларускія НПЗ складзе каля шасці мільёнаў тон.