Нафту без прэмій будуць пастаўляць у Беларусь пяць расійскіх кампаній

26 февраля 2020
Яшчэ пяць расійскіх кампаній будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі. Пра гэта сёння паведамілі ў Белнафтахіме. Таксама беларускі канцэрн дамовіўся аб пастаўцы 160 тысяч тон нафты з Азербайджана. Яе даставяць танкерамі да Адэсы, затым перапампуюць па трубаправодзе Адэса - Броды ўжо ў сакавіку. У сакавіку таксама чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тысяч  тон расійскай нафты, якая была набыта праз трэйдараў без прэміі. Па словах экспертаў, гэтага аб'ёму сыравіны хопіць для бесперабойнай працы беларускіх НПЗ.