Тыдзень фінансавай граматнасці стартаваў у Беларусі

13 марта 2018

Падобныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсім свеце. Тэма гэтага года - "Грошы маюць значэнне". Арганізатары тлумачаць значнасць планавання асабістых фінансаў. Кіраўнік Беларускай валютна-фондавай біржы адзначыў, што жыхары пакуль неахвотна купляюць замежныя грошы праз банкі-правайдары. Гэта звязана з пытаннямі, якія ўзнікаюць падчас працы з сэрвісам.

Андрэй Аўхіменя, старшыня праўлення ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа": "Ёсць тэхнічныя пытанні з боку правайдараў, якія мы зараз ліквідуем. Сэрвіс будзе развівацца адназначна, бо гэта альтэрнатыва міжбанкаваму рынку. Біржавы рынак - гэта рынак канкурэнтны. Рынак арганізаваны і цывілізаваны. На гэтым рынку справядлівая цана фарміруецца. Мы чакаем фізічных асоб, і іх доля будзе павялічвацца".

Беларуская валютна-фондавая біржа не будзе праводзіць аперацыі з крыптавалютамі. Гэта прывілея толькі ПВТ.