Не менш за тысячу кантэйнераў з беларускімі прадуктаміпа чыгунцы плануецца адправіць ў Кітай

21 марта 2019

Беларускія ніткі на "Шаўковым шляху". Сёлета  па чыгунцы  плануецца адправіць ў Кітай не менш за тысячу кантэйнераў з беларускімі прадуктамі. Адзін з самых загружаных вузлоў - станцыя Калядзічы. Менавіта з гэтага пункта нядаўна адправіўся першы цягнік  цалкам загружаны сухім малаком нашых прадпрыемстваў. Дагэтуль былі толькі  тэставыя партыі. Такім чынам  беларуская прадукцыя зможа трапіць у кітайскія магазіны ў абход пасрэднікаў, а кошт  стане  больш канкурэнтным. Дарэчы, менавіта станцыя Калядзічы ўжо стала вялікім портам, праз які ідуць дзясяткі гандлёвых шляхоў  з захаду на ўсход.

Менавіта чыгунка стане самай шырокай  магістраллю  для тавараў, якія накіроўваюцца з Кітая ў Еўропу і ў зваротным напрамку. Такі шлях удвая хутчэйшы, чым пастаўкі  па моры. Падарожжа цягніка з усходу на захад займае не больш за два тыдні.