Нацбанк не прагназуе значнага вагання курсу валют

4 августа 2015

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў старшыня праўлення  банка Павел Калаўр. Ён адзначыў, што зараз на валютным рынку збалансаванасць, і  няма якіх-небудзь фактараў, якія б уздзейнічалі на курс беларускага рубля. Змены будуць залежаць ад працы эканомікі Беларусі і галоўнага нашага гандлёвага партнёра - Расіі, а таксама сусветных цэн на нафту. 

Нацбанк прагназуе захаванне ўзроўню золатавалютных рэзерваў Беларусі да канца года на цяперашнім  узроўні - каля пяці мільярдаў долараў.  У ліпені прайшлі пікавыя выплаты па абслугоўванні знешняй і ўнутранай валютнай запазычанасці  сумай 1,3 мільярда долараў.