Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання на паўтара пункта

10 июня 2013

З панядзелка, 10 чэрвеня, велічыня складзе 23,5%. Чацвёртае паніжэнне за год стала магчымым дзякуючы запаволенню інфляцыі. Нагадаем, забяспечыць эканоміку і насельніцтва даступнымі крэдытамі банкірам яшчэ вясной даручыў Кіраўнік дзяржавы. Да канца года стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да 13-15% гадавых.