Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання

7 июня 2013

Гэтым разам на паўтара пункта. З панядзелка - 10 чэрвеня - велічыня складзе 23,5%. Чацвёртае паніжэнне за год стала магчымым дзякуючы запаволенню інфляцыі. Нагадаем, забяспечыць эканоміку і насельніцтва даступнымі крэдытамі банкірам яшчэ вясной даручыў Кіраўнік дзяржавы. Да канца года стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да 13-15% гадавых.