Наталля Качанава наведала завод вымяральных прыбораў у Гомелі

3 мая 2019

Сёння Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава наведала праблемнае прадпрыемства Гомеля - завод вымяральных прыбораў. Штат супрацоўнікаў скараціўся ўдвая, умовы працы пакідаюць жадаць лепшага, рэнтабельнасць прадпрыемства  сышла ў мінус. Наталля Качанава дала даручэнні па вывядзенні завода са складанай сітуацыі. Акрэслены жорсткія тэрміны па навядзенні парадку. З кіраўнікамі іншых цяжкіх вытворчасцяў размова прайшла падчас пасяджэння гарвыканкама. Жорсткае даручэнне: перад выбарам антыкрызісных стратэгій пралічыць рызыкі, выбіраць незанятыя нішы, зарабляць на здачы або продажы пустых цэхаў. Пробных спроб і растраты сродкаў быць  не павінна. У фокусе ўвагі таксама  даручэнні Прэзідэнта па росце заработнай платы, забеспячэнні жыллём шматдзетных, укамплектаванасці школ спортінвентаром, а таксама  тэма турызму: адстае экспарт туруслуг, правал у нараджальнасці і недапрацоўка ў забеспячэнні шматдзетных жыллём. Па кожнай тэме дадзены даручэнні, усе пытанні ўзятыя на кантроль.

Наталля Качанава, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Першым чынам акцэнт быў зроблены на тыя прадпрыемствы, якія сёння працуюць недастаткова эфектыўна. Магчыма, удзельная вага іх у прамысловай прадукцыі ў цэлым па горадзе невялікая, але там працуюць людзі. Гэта сур'ёзныя калектывы. На адным прадпрыемстве больш за 1000, на другім - 660 чалавек. А асноўная задача сёння кіраўніка прадпрыемства - гэта бачыць стратэгію развіцця: што будуць выпускаць, якую прадукцыю, каб у людзей была годная заработная плата".

Аляксандр Увараў, дырэктар Гомельскага завода вымяральных прыбораў: "Заўваг было шмат, у асноўным па навядзенні парадку. Мы плануем пераезд на палову тэрыторыі. Г.з. вонкавыя будынкі будуць прапанаваныя на продаж. І 1,4 га застанецца прадпрыемству. Зараз будзе навядзенне парадку на ўнутраных тэрыторыях, у цэхах і пераезд туды".

Наталля Качанава ацаніла таксама працу пілотнага праекта "Убудаваны дзіцячы сад". Установа адкрылася на першым паверсе шматпавярховага дома ў 2017. За кошт аб'яднання яго з жылкомплексам будаўніцтва каштавала некалькі разоў танней, чым узвядзенне асобнага будынка. Пры гэтым усе нарматывы выкананыя, тэрыторыя  закрыта і ізалявана ад руху транспарту і жыхароў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што такія праекты  эканамічна выгадныя для гарадскіх бюджэтаў і могуць хутка вырашыць сацыяльную напружанасць у новых мікрараёнах.