Намалот па краіне на сёння ўжо амаль 4 мільёны 200 тысяч тон збожжа

9 августа 2018

Уборачная кампанія працягваецца ў краіне. Намалот на сёння ўжо амаль чатыры мільёны 200 тысяч тон збожжа.

Лідар уборачнай - Мінская вобласць: тут сабраны мільён 93 тысячы тон. Па тэмпах першы - Брэсцкі рэгіён. Непрыбранымі тут застаюцца менш за 10 % плошчаў. Амаль 806 тысяч тон новага ўраджаю намалочана аграрыямі Гродзенскай вобласці. Гомельскі рэгіён сабраў 428 тысяч тон хлеба. Больш як палова плошчаў прыбрана ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне на сёння - 27,3 цэнтнера з гектара.