Выстава падлеткавых малюнкаў "Здорава разам!" адкрылася ў сталічнай бібліятэцы імя А. Пушкіна

3 июня 2015

Уклад у своеасаблівую галерэю мастацтваў унесла больш за 30 дзяцей ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Усе прапанаваныя працы выкананыя ў розных тэхніках і рознымі сродкамі малявання - пачынаючы ад малюнкаў звычайным алоўкам і заканчваючы складанымі каляровымі кампазіцыямі. Але, нягледзячы на разнастайнасць малюнкаў, усе яны аб’яднаныя агульнай тэмай - на усіх выявах дзеці знаходзяцца побач з бацькамі.

Паводле слоў псіхолагаў, малюнак для дзяцей і падлеткаў з’яўляецца своеасаблівай мовай эмоцый і пачуццяў, якія яны ў сваім узросце старанна ўтойваюць. Плануецца, што выстава прадоўжыцца да сярэдзіны месяца.