На другім энергаблоку БелАЭС завяршылася зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода

25 июня 2018

На гэта спатрэбілася 70 сутак, і гэты этап стаў новым арыентырам для выканання аналагічных работ на наступных атамных энергаблоках. Зварцы ГЦТ надаецца асаблівая ўвага, бо ад даты завяршэння гэтага працэсу ствараецца ўвесь графік гідравыпрабаванняў рэактарнай усталёўкі энергаблока.