На поўначы краіны працягваецца корманарыхтоўка - ідзе ўборка травы і кукурузы

11 сентября 2023

На поўначы краіны працягваецца корманарыхтоўка - ідзе ўборка травы і кукурузы. Тэхніка ў поўную сілу задзейнічана і на сяўбе азімых культур - ад каманднай працы зараз залежыць вага каравая 2024 года. Некаторыя раёны Віцебскай вобласці пачалі ўбіраць грэчку. Культура рэнтабельная, таму вырошчваюць не эксперыменту дзеля, а для атрымання прыбытку. Рэпартаж з палёў поўначы краіны падрыхтавала Марына Раманоўская (падрабязнасці ў відэа).