На БелАЭС пачалі загрузку ядзернага паліва

7 августа 2020
Сёння, 7 жніўня, у 11:45 на Беларускай АЭС пачалі загрузку ядзернага паліва. Іншымі словамі - зроблены першы крок да фізічнага пуску нашай атамнай станцыі. Яшчэ каля месяца эксперты будуць часткамі загружаць цеплавыдзяляльныя зборкі, выпрабоўваць, пераправяраць. І ўжо гэтай восенню на БелАЭС плануюць атрымаць першую электраэнергію. Наш карэспандэнт Юлія Грызунт назірала гістарычны момант на месцы падзей (відэа).