Мараторый на праверкі ў Беларусі

27 февраля 2017

Сёння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўводзіць мараторый на праверкі. У такім рэжыме ведамства будзе працаваць да выхаду ўказа Прэзідэнта па кантрольна-нагляднай дзейнасці. Галоўнае для гандальінспекцыі - адмова ад дублюючых функцый з сумежнымі службамі-кантралёрамі. Антыманапольны орган ушчыльную зоймецца развіццём канкурэнцыі на рынку - гэта кантроль за дэфіцытам, папярэджанне цэнавых змоў - штучнага завышэння цэн ад вытворцаў, роўны доступ у гандлёвую сетку айчынных тавараў з усіх рэгіёнаў і рэгуляванне дзяржзакупак.