"Маладзечанскі падарунак", хлеб з iльном - гастранамiчныя навiнкі ад ААТ "Барысаўхлебпрам"

15 ноября 2023

Напярэдадні прафесійнага свята спецыялісты аграпрамысловага комплексу падводзяць вынікі сезона. Ураджай збожжавых Мінскай вобласці - 1.5 млн тон, гэта гарант вытворчасці фуражу для жывёлагадоўлі і рэзерв для хлебапёкаў.

Філіялы ААТ "Барысаўхлебпрам" прапануюць гастранамічныя навінкі. Напрыклад, на заводзе ў Маладзечне больш за 150 найменняў прадукцыі. Ёсць і хлеб-візітоўка масай больш за 2 кілаграмы - "Маладзечанскі падарунак". А сярод арыгінальных рэцэптаў хлеб з iльном.

Cамо прафесійнае свята аграрыяў - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК - у нашай краіне адзначаць ужо ў нядзелю, 19 лістапада.