Беларусь - Літва. Плануюць перавысіць паўтара мільярда долараў ва ўзаемным гандлі

10 ноября 2015

Беларусь і Літва ва ўзаемным гандлі плануюць перавысіць планку паўтара мільярда долараў. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні сумеснай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Наш бок прапаноўвае ўдзел у стварэнні вытворчасцяў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", праектах у сферы высокіх тэхналогій, транспарце і лагістыцы. Па выніках працы камісіі падпісаны сумесны пратакол аб павелічэнні літоўскага экспарту ў Беларусь і пашырэнні інвестпраектаў.

Аляксандр Гур'янаў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Расце і ўзаемная цікавасць Беларусі па прысутнасці на рынку Літвы, у гэтым годзе беларускія інвестыцыі на рынку Літвы сфарміраваліся каля 50 мільёнаў долараў. У тым ліку гэта сумесныя зборачныя вытворчасці тэхнікі "Амкадор", МТЗ. Г.зн. прадукцыя, якая сёння вырабляецца ў Літве, арыентаваная больш на рэгіёны Еўрапейскага саюза".

Эвалдас Ігнатавічус, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі: "Самая паспяховая галіна нашага супрацоўніцтва - гэта транзіт. Транзіт грузаў Беларусі праз Літву. Спадзяемся, сёлета будзе роўны 15 мільёнам тон, транзіт праз клайпедскі порт расце. Гэта 40 працэнтаў за год".

Беларусь і Літва дамовіліся і пра мадэрнізацыю інфраструктур на сумесных пагранпераходах, а таксама пра сумесныя распрацоўкі ў энергетычнай сферы.