Магілёўская вобласць прызнаная лепшым рэгіёнам для вядзення бізнесу

2 декабря 2015

Беларуская канфедэрацыя прадпрымальніцтва падвяла вынікі года. Крытэрыямі сталі колькасць рэалізаваных інвестпраектаў і ўмовы для прыцягнення інвестыцый. Галоўную ролю ў гэтым адыграў і ўказ Прэзідэнта аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, які прадугледжвае льготныя прэферэнцыі. Усяго ж за 5 гадоў заключана звыш 200 пагадненняў больш чым на мільярд еўра. Зараз у рэгіёне рэалізуецца адразу некалькі буйных інвестпраектаў у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі і дрэваапрацоўкі. Напярэдадні ў рэгіёне прэзентавалі і бізнес-каталог.

Прадстаўленыя ў інвесткаталогу і інтарэсы рэгіёна. Магілёўская вобласць зацікаўленая ў перапрацоўцы адходаў другаснай сыравіны, бытавога і прамысловага смецця, у будаўніцтве школ, бальніц і аквапарка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя