Мадэрнізацыя павінна закрануць кожную асобна ўзятую вытворчасць

16 мая 2013

Эфектыўныя мадэлі супрацоўніцтва навукі і прамысловасці  сёння шукалі на Беларускім прамысловым форуме. Чатырохдзённая сустрэча пад патранажам урада Беларусі ад першапачаткова міжнароднага прэзентацыйнага праекта вырасла да шматмэтавай пляцоўкі для розных выстаў і сімпозіумаў.  Лейтматыў шматлікіх з іх прысвечаны рэсурсазберажэнню і мадэрнізацыі. Так энергаёмістасць ВУП у Беларусі павінна паменшыцца на 7%. А выкарыстанне мясцовых відаў паліва  вырасці на чвэрць. Мадэрнізацыя ж  павінна закрануць і кожную асобна ўзятую вытворчасць, і ў цэлым эканоміку краіны.
Больш эфектыўным павінна стаць і выкарыстанне рэсурсаў. За мінулы год у Беларусі сэканомілі паўтара мільёна тон умоўнага паліва. Беражлівасць у вытворчасці на справе прадэманстравалі на конкурсе зваршчыкаў у рамках прамысловага  форуму. Сёлета лепшых вызначаць асобна яшчэ і сярод маладых спецыялістаў.