Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта праводзяць выязныя прыёмы грамадзян

21 января 2020
Уважліва выслухаць, разабрацца і прыняць правільнае рашэнне. Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта праводзяць выязныя прыёмы грамадзян. У праблемных сітуацыях жыхароў Уздзенскага раёна сёння разбіраўся памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Многія пытанні былі па жыллёва-камунальнай тэматыцы. Гэта капрамонт дома, правільнасць сістэмы разлікаў за паслугі ЖКГ. Адразу некалькі чалавек з інвалідамі ў сем'ях шукалі падтрымку ў вырашэнні жыллёвых пытанняў. Так, Галіне Таран у выніку прапанавалі кватэру ў камерцыйным доме, якую па законе можна будзе перавесці ў сацыяльную. Новабудоўлю ва Уздзе здадуць гэтай вясной.  Усяго Ігар Яўсееў сёння разгледзеў паўтара дзясятка пытанняў. Усе яны ўзятыя на кантроль.