Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці праходзіць паспяхова

16 октября 2013

Ужо ў лістападзе запусцяць абноўленыя магутнасці завода Барысаўдрэў, актыўна развіваецца малы і сярэдні бізнэс. Пра гэта сёння заявіў губернатар Барыс Батура падчас наведвання Жодзіна. Тут на адным з прадпрыемстваў выпускаюць більярдныя сталы. Прадукцыя прызначаная ў асноўным на экспарт. Зараз жодзінцы асвойваюць рынак Еўрасаюза.

Барыс Батура, старшыня Мінскага аблвыканкама: 150 чалавек працуе тут, у іх добрая зарплата. Нядрэнныя аб'ёмы экспарту. Што датычыцца ў цэлым дрэваапрацоўчай прамысловасці, то яна развіваецца дынамічна за выключэннем такога прадпрыемства, як Барысаўдрэў. Мы над ім працуем і 7 лістапада па даручэнні Кіраўніка дзяржавы мы закончым рэканструкцыю гэтага прадпрыемства.


Працоўны дзень губернатара прадоўжыўся на прыёме грамадзян. Усе падрабязнасці візіту ў Жодзіна ў нашым вячэрнім выпуску ў 18:40.