Аляксандра Сасновіч сустракаецца з Наомі Асакай у трэцім раўндзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе

8 мая 2019
Бітва з першай ракеткай свету за чвэрцьфінал! У гэтыя хвіліны Аляксандра Сасновіч сустракаецца з японкай Наомі Асакай у трэцім раўндзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе. Прызавы фонд - больш як 7 мільёнаў долараў. Відавочнай фаварыткай супрацьстаяння букмекеры назвалі азіятку, і пакуль іх прагноз спраўджваецца. У першым сэце Асака вядзе 5:2. Дзяўчыны перасякаліся на кортах двойчы. Аляксандра пакуль не перамагала. Будзем верыць, што беларусцы атрымаецца пераламаць ход супрацьстаяння сёння. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".