Шматфункцыянальны комплекс пабудуюць у сталіцы з удзелам кітайскіх інвестыцый

29 июня 2016

Шматфункцыянальны комплекс з пяцізоркавай гасцініцай, медыцынскім і спартыўнымі цэнтрамі, а таксама вялікім паркінгам пабудуюць у сталіцы з удзелам кітайскіх інвестыцый. У склад комплексу таксама увойдзе галоўны офіс будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі з кітайскай правінцыі Ганьсу. Дарэчы, гэта не адзіны інвестпраект у сферы будаўніцтва. Зараз у Мінску будуюцца некалькі комплексаў з удзелам сербскага і іранскага капіталаў. Распрацаваны планы жыллёвай забудовы.

Будаўніцтва новага комплексу - гэта адзін з праектаў дзяржаўнай ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" аб эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.