Мінскі гарадскі тэхнапарк асвойвае тэрыторыю былога завода "Мотавела"

25 мая 2022
Маштабы новых магчымасцяў. Мінскі гарадскі тэхнапарк выходзіць за рамкі сваёй пляцоўкі на вуліцы Солтыса і асвойвае тэрыторыю былога завода "Мотавела". У перспектыве на тэрыторыі 27 гектараў змогуць размясціцца каля 200 прамысловых кампаній. Будучым рэзідэнтам прапануюць вытворчыя боксы і офісы пад ключ - для гэтага праводзяць рэканструкцыю старых цэхаў і адміністрацыйных будынкаў. Кампаніі-навічкі будуць займацца распрацоўкай і выпускам інавацыйнай прадукцыі, арыентаванай на экспарт. Рэзідэнтаў чакае нямала прэферэнцый, у тым ліку спецыяльны льготны рэжым.