Мінскі аўтамабільны завод плануе ў 2024 годзе значна павялічыць аб'ём прадукцыі

18 января 2024

Стаўка на мадэрнізацыю, а таксама інавацыйныя мадэлі тэхнікі. Мінскі аўтамабільны завод плануе сёлета выпусціць на 2 тыс. адзінак тэхнікі больш, чым летась. На рост аб'ёмаў уплывае ў тым ліку павышаны попыт як на аўтобусы, электробусы, так і грузавыя машыны.

Па словах кіраўніцтва холдынга, сярод прыярытэтаў - кааперацыя з расійскімі машынабудаўнікамі. Сярод навінак - смеццявоз на шасі МАЗ, які адрозніваецца павышанай манеўранасцю. Грузавік аптымальна працуе ва ўмовах вялікіх гарадоў.

Дарэчы, усяго толькі ў рэгіёнах Расіі ў МАЗа ўжо больш за 30 карпаратыўных партнёраў, якія выкарыстоўваюць шасі аўтазавода для дарожна-будаўнічай, камунальнай і іншай тэхнікі. Гэты год для завода юбілейны - прадпрыемству споўніцца 80 гадоў.

Па выніках мінулага года Мінскі аўтазавод выпусціў 1800 адзінак толькі пасажырскай тэхнікі. У планах павялічыць гэты аб'ём да 3 тыс. машын дзякуючы рэалізацыі буйнога інвестпраекта. На месцы старых карпусоў сёння МАЗ узводзіць новыя цэхі, дзе будзе наладжаны выпуск аўтобусаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя