Мінская вобласць адпраўляе тэхніку ў раёны, дзе трэба паскорыць тэмпы жніва

6 августа 2019
Многія раёны Мінскай вобласці, якія сабралі з палёў большую частку ўраджаю збожжавых, адпраўляюць тэхніку туды, дзе трэба паскорыць тэмпы жніва - у Валожынскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Барысаўскі раёны. Ім дапамагае поўдзень вобласці. Усяго па прынцыпе такога трансфера пераедуць 75 камбайнаў і 12 грузавікоў. Барысаўчанам, напрыклад, дапамагаюць сельгасарганізацыі Стаўбцоўскага раёна. На час працы механізатарам ствараюць усе неабходныя ўмовы пражывання. Усяго ж гэтым летам на палях Мінскай вобласці працуюць 2 тысячы камбайнаў. А на ўборцы саломы задзейнічаны больш за тысячу прэспадборшчыкаў.