Аб гатоўнасці да новага навучальнага года Прэзідэнту Беларусі далажыў міністр адукацыі

12 августа 2013

Тры тыдні застаецца ў бацькоў, каб сабраць дзяцей у школу. Сёння пра гатоўнасць навучальных устаноў і навучэнцаў да новага навучальнага года Прэзідэнту Беларусі далажыў міністр адукацыі. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, даў даручэнне аказаць неабходную фінансавую падтрымку кожнаму вучню. Гаворка ішла і аб працы педагагічнага складу. На думку Аляксандра Лукашэнкі, яна павінна быць добра арганізаваная. Асаблівая ўвага - узроўню дысцыпліны.


Размова на сустрэчы ішла і аб прафесійнай адукацыі. Закранаючы тэму рэгіянальных каледжаў, Прэзідэнт даручыў распрацаваць спецыяльную праграму, якая б улічвала патрэбнасць у кадрах.


Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на якасці развіцця вышэйшай адукацыі. На думку Прэзідэнта, сучасная сістэма мае патрэбу ў практыка-арыентаваных спецыялістах.